4 сакавіка 2024 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Сяргея Аляксеевіча Гардуна (1959–2022), праваслаўнага святара, кандыдата багаслоўя, прафесара, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2018)
Сяргей Аляксеевіч Гардун нарадзіўся 4 сакавіка 1959 г. у в. Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласціў сялянскай сям’і. Бацька,Аляксей Іванавіч Гардун, працаваў у калгасе «Новае жыццё», маці, Аляксандра Іванаўна, – у сталовай. Уся сям’я была веруючая, і гэта было вызначальным у далейшым лёсе Сяргея. Вучыўся ў Дзівінскай сярэдняй школе. У 5–6 класе ў хлопчыка была мара стаць настаўнікам, а калі ў 8 класе прачытаў Евангелле, з’явілася жаданне глыбей пазнаць Свяшчэннае Пісанне, багаслоўе і стаць свяшчэннікам.
7 студзеня 2023 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Фёдаравіча Свідуновіча (1938–2008), кандыдата багаслоўя, протаіерэя
Аляксандр Фёдаравіч Свідуновіч нарадзіўся 7 студзеня 1938 г. у сяле Дзівін Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аг. Дзівін Кобрынскага раёна). Бацькі Фёдар Сільвестравіч і Ганна Сцяпанаўна назвалі сына ў гонар рускага князя Аляксандра Неўскага, кананізаванага Рускай праваслаўнай царквой. Дзяцінства хлопчыка праходзіла ў нялёгкі час нямецка-фашысцкай акупацыі. На ўсё жыццё ў памяці Аляксандра засталіся ўспаміны пра тое, як яго сям'іпрыходзілася галадаць, хавацца ў лесе ад немцаў. Але прыйшла доўгачаканая перамога, і хлопчык пайшоў у першы клас сельскай школы, навучанне ў якой праходзіла на роднай беларускай мове.
2022 г. — 120 гадоў з часу пабудовы Свята-Прачысценскай царквы ў аг. Дзівін (Кобрынскі р-н; 1902), помніка драўлянага дойлідства рэтраспектыўна-рускага стылю
Свята-Прачысценская царква знаходзіцца ў цэнтры аг. Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Гэта другі дзеючы праваслаўны храм Дзівіна пасля храма святой Параскевы Пятніцы (1740).
18 студзеня 2022 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Уладзіміравіча Смяховіча (1952), вучонага-гісторыка, доктара гістарычных навук
Мікалай Уладзіміравіч Смяховіч нарадзіўся 18 студзеня 1952 г. у в. Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. У цяжкія пасляваенныя гады атрымаць добрую адукацыю было вельмі складана. I таму для вясковага хлопчыка, якога з дзяцінства вабілі кнігі, накіраванне ў 1959 г.на вучобу ў Дзівінскую школу-інтэрнат было сапраўдным шчасцем. Да дзевятага класа Мікалай ужо дакладна вызначыўся з будучай прафесіяй — ён марыў быць гісторыкам.
2021 г. — 555 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах в. Дзівін (Кобрынскі р-н; 1466)
Аграгарадок Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці — цэнтр Дзівінскага сельсавета, адзін з самых вялікіх населеных пунктаў у раёне, знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы раёна каля возера Любань, за 33 км ад райцэнтра. Дзівін (мясцовыя назвы Дывэн, Дывын, Дывін) багаты сваімі традыцыямі, паданнямі, культурай і гісторыяй.
17 ліпеня 2021 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Надзеі Уладзіміраўны Самерсавай (1961), вучонага ў вобласці сацыякультурнай дзейнасці і экалагічнага выхавання, кандыдата педагагічных навук
Надзея УладзіміраўнаСамерсава (у дзявоцтве Свідуновіч) нарадзілася 17 ліпеня 1961 г. у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька любіў і ведаў паэзію, чытаў дочкам, Надзі і Наташы, вершы Пушкіна, Лермантава, Някрасава, ведаў шмат народных песень і выдатна іх спяваў. Маці добра вышывала. Надзя вучылася ў Дзівінскай сярэдняй школе, з удзячнасцю ўспамінае сваіх педагогаў, якія далі ёй трывалыя веды, асабліва настаўніцу рускай мовы і літаратуры Валянціну Мікалаеўну Свідуновіч.
2 мая 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Сяргея Феадосавіча Любчука (1940), дзеяча самадзейнага мастацтва, кампазітара, заслужанага работніка культуры БССР (1978)
Сяргей Феадосавіч Любчук нарадзіўся 2 мая 1940 г. у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У сям’і ўсе любілі музыку, бацька i маці, двое старэйшых братоў і сястра спявалі і ігралі на народных інструментах. З шасці гадоў Сяргей засвоіў гармонік, пазней — акардэон, удзельнічаў у розных канцэртах, аглядах мастацкай самадзейнасці раёна і вобласці.
29 красавіка 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аляксандравіча Свідуновіча (1940), вучонага ў галіне металургіі, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, доктара тэхнічных навук, прафесара
Мікалай Аляксандравіч Свідуновіч нарадзіўся 29 красавіка 1940 г. у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёнаБрэсцкай вобласці ў сям’і работнікаў гандлю.Закончыўшы дзесяць класаў Дзівінскай школы, ён хацеў паступаць у ваенна-марское вучылішча, але па парадзе ўрача-афтальмолага адмовіўся ад ваеннай прафесіі, паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут на спецыяльнасць «Машыны і тэхналогіі ліцейных вырабаў».
8 мая 2019 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Віталія Уладзіміравіча Курашыка (1939), беларускага і ўкраінскага палітычнага дзеяча, беларускага дыпламата, Ганаровага грамадзяніна г. Еўпаторыі
Віталій Уладзіміравіч Курашык нарадзіўся 8 мая 1939 г. у вёсцы Дзівін Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У шэсць гадоў пайшоў у школу, гэта быў першы пасляваенны год (1945). У школьныя гады захапляўся спортам, меў спартыўныя дасягненні, пісаў вершы.
4 сакавіка 2019 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Сяргея Аляксеевіча Гардуна (1959), праваслаўнага святара, кандыдата багаслоўя, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2018)
Сяргей Аляксеевіч Гардун нарадзіўся 4 сакавіка 1959 г. у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў па спецыяльнасці «настаўнік англійскай і французскай моў» (1981). Пасля заканчэння інстытута працаваў настаўнікам англійскай мовы ў сельскай школе.